Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.12.18

Турысцкая творчасць 2018

1 снежня на базе нашага цэнтра прайшло штогадовае мерапрыемства.

Штогод Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці для дзяцей і моладзі (ЖРЦТДіМ) збірае на пачатку снежня ў сваіх сценах прадстаўнікоў усіх школ нашага раёна на конкурсе «Турысцкая творчасць». Асноўная мэта мерапрыемства - выяўленне лепшых арыенціроўшчыкаў Жабінкаўскага раёна, якія ўжо праз два тыдні пакажуць свае ўменні ў абласных спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні ў зале. Усяго ў гэтую суботу, 1 снежня, дзеці спаборнічалі ў 4 напрамках турысцка-краязнаўчай накіраванасці: спартыўнае арыентаванне, тэхніка фігурнага кіравання ровара, вязка вузлоў, краязнаўчая віктарына «Вандруем па раёну». Спаборніцтвы праводзіліся калектывам ЖРЦТДіМ і Жабінкаўскага камітэта ГА «БРСМ» і былі прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.

Спартыўнае арыентаванне ў стылі «арыент-шоў» (невялікі лабірынт з вялікай колькасцю кантрольных пунктаў) для хлопчыкаў і дзяўчынак арганізаваў Алег Копаць (майстар спорту і суддзя рэспубліканскай катэгорыі па спартыўным арыентаванні), дзякуючы намаганням якога была выкарыстана электронная сістэма SPORTident для адзнакі на кантрольных пунктах. Кожны ўдзельнік мог адразу ж убачыць свой час і займанае месца, вызначыць магчымыя памылкі. Першыя месцы ў сваіх катэгорыях занялі Чарнак Андрэй (Старасельская сярэдняя школа) і Чэчэлева Надзея (сярэдняя школа №2 г.Жабінка).


Этап «Тэхніка фігурнага кіравання ровара» быў арганізаваны Уладзімірам Кудраўцом (майстар веласпорту на шашы і трэку), а судзейства забяспечвала Валерыя Маркоўская (в.а. першага сакратара Жабінкаўскага камітэта ГА «БРСМ»). Дадатковую цяжкасць для ўдзельнікаў ствараў мароз, які стаяў у той дзень па ўсёй краіне. Але перашкодзіць ўдзельнікам этапу паказаць высокія вынікі ён не змог. Лепшым сярод юнакоў апынуўся Пясецкі Ілля (Хмелеўская сярэдняя школа), а сярод дзяўчат - Неваднічык Ніна (Старасельская сярэдняя школа).

Кожнаму чалавеку, а турысту асабліва, важна ведаць і умець прымяняць розныя вузлы. Для выяўлення лепшых у гэтай справе быў праведзены этап «вязка вузлоў» (мэта - звязаць, абвешчаныя суддзёй, розныя 5 вузлоў на дакладнасць і хуткасць). І тут ізноў лепшым стаў Чарнак Андрэй.


Ніколі не абыходзіцца «Турысцкая творчасць» без інтэлектуальнага конкурсу. У гэтым годзе падобны этап прайшоў у выглядзе фота-віктарыны «Вандруем па раёну», падрыхтаванай і праведзенай Аленай Скрыпкай (галоўны сакратар раённага конкурсу «Турысцкая творчасць ») і Антонам Пацаем (галоўны суддзя мерапрыемства). Тут было неабходна сярод 28 як сучасных, так і гістарычных фатаграфій Жабінкаўскага раёна апазнаць архітэктурныя, прыродныя і культурныя аб'екты нашага краю. Лепшым краязнаўцам апынулася Мешчанчук Марыя (сярэдняя школа №2 г. Жабінкі), якая дакладна адказала на 22 з 28 пытанняў.


У выніковым заліку першынствавала каманда Старасельскай сярэдняй школы, другой апынулася каманда сярэдняй школы №2 г.Жабінкі, а трэцяй стала каманда сярэдняй школы №3 г.Жабінкі. Пераможцам і прызёрам у конкурсах былі ўручаны дыпломы аддзела па адукацыі Жабінкаўскага раёна і прызы ад Жабінкаўскага камітэта ГА «БРСМ» і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жабінкаўскага райвыканкама (кубак, значкі і кружкі з арыгінальнымі гумарыстычнымі подпісамі).

Асаблівую падзяку неабходна выказаць дырэктару ЖРЦТДіМ – Галіне Іванаўне Івановай за якасную арганізацыю мерапрыемства, стварэнне ўтульнай, дабразычлівай атмасферы.

Падобныя спаборніцтвы заўсёды выклікаюць мора станоўчых эмоцый у яго ўдзельнікаў і з'яўляюцца добрай падрыхтоўкай перад першынством Брэсцкай вобласці па спартыўным арыентаванні ў зале, дзе каманда Жабінкаўскага раёна ўпершыню за доўгі час будзе ўсур'ёз разлічваць на медалі.

03.06.20

Оздоровительный лагерь "Калейдоскоп"

Лето - самая желанная пора всех детей. Возможность отдохнуть, обрести новых друзей, принять участие в различных конкурсах предоставляется всем воспитанникам оздоровительного лагеря "Калейдоскоп", который с 3 июня начал свою работу на базе центра.разгарнуць » / « згарнуць
26.03.20

Безопасные каникулы.

разгарнуць » / « згарнуць
17.03.20

Акция "Час Земли"

Акция «Час Земли» пройдет 28 марта 2020 года с 20.30 до 21.30.разгарнуць » / « згарнуць