Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.04.2019

Лепшыя юныя інспектары дарожнага руху зноў у трэцяй школе!

13 красавіка ў сярэдняй школе №3 г.Жабінкі адбыўся XLI раённы этап злёту-конкурсу юных инспектараў дарожнага руху, удзел у якім прынялі ўсе сярэднія навучальныя ўстановы раёна. Арганізацыю мерапрыемства забяспечвалі адзел па адукацыі Жабінкаўска райвыканкама (непасрэдна наш Цэнтр творчасці) і аддзяленне ДАІ Жабінкаўскага РАУС.

         Як і заўсёды, мерапрыемства пачалося з урачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь пад гукі Дзяржаўнага гімна. Поспехаў удзельнікам злёту пажадалі галоўны суддзя (начальнік аддзялення ДАІ Жабінкаўскага РАУС – Ячнік Віталь Мікалаевіч) і сакратар (намеснік дырэктара Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці для дзяцей і моладзі – Скрыпка Алена Канстанцінаўна).

         У гэтым годзе каманды спаборнічалі ў 4 этапах-конкурсах: «Знатакі правілаў дарожнага руху», «Фігурнае ваджэнне ровара», «Аказанне першай дапамогі пацярпеламу», «Конкурс агітбрыгад». Кампетэнтнае і сумленнае судзейства забяспечвалі: старшы інспектар па адміністратыўнай практыцы аддзялення ДАІ Сарока Уладзімір Міхайлавіч, старшы дзяржаўны аўтаінспектар Крупко Раман Іванавіч, а таксама камандзір дружыны па забяспячэнню бяспекі дарожнага руху Верацёлка Уладзімір Іванавіч і яго дружыннікі: Алесюк Ю.І., Панасік А. В., Смалюк Я.У., Гулько Я. В., Якімавец В.М. Ацэнівалі веды ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпеламу» Ліннік Аляксандр Анатольевіч (урач агульнай практыкі Ракітніцкай амбулаторыі) і Селех Марыя Лявонцьеўна (медсястра сярэдняй школы №3 г. Жабінкі).

         Лепшыя веды правілаў дарожнага руху паказалі Лугаўскі Мікіта, Міхальчук Мікіта, Міхальчук Кацярына (усе – навучэнцы Ленінскай сярэдняй школы), Планкіна Лізавета (Крыўлянская адзінаццацігодка). Лепей за астатніх валодалі роварам юідаўцы Кальман Аляксей, Лук’янчык Сафія (Сярэдняя школа №3 г. Жабінкі); Чарнак Андрэй (Старасельская школа) і Лось Ясенія (Ленінская школа). Лепшыя веды па аказанню першай дапамогі паказала Ленінская сярэдняя школа. Самымі яркімі і творчымі ў агітацыйна-мастацкім конкурсе апынуліся навучэнцы сярэдняй школы №3 г.Жабінкі, зладжанасць і арыгінальнасць нумара якіх уразіла ўсіх прысутных.

         У агульным камандным заліку першае месца адышло сярэдняй школе №3 г.Жабінкі, якая цяпер будзе абараняць гонар раёна на занальных спаборніцтвах. Зусім немнога балаў не хапіла Ленінскай сярэдняй школе, каб перамагчы ў конкурсе-злёце – яна заняла другое месца. Трэцяй стала каманда Ракітніцкай сярэдняй школы. Трэба таксама адзначыць кіраўнікоў каманд, якія унеслі значны ўклад у добрыя вынікі сваіх навучэнцаў. Згодна с месцамі каманд ў агульным заліку, гэта – Серада Арцем Сяргеевіч, Балтрамеюк Сяргей Геннадзевіч і Зінчук Алена Міхалайўна.

         Трэба дадаць, што за кожнае месца ў тройцы мацнейшых удзельнікі злёту атрымлівалі не толькі гонар і павагу іншых, але і каштоўныя грашовыя прызы. А за першае месца ў агульным камандым заліку нават новы ровар! За тое трэба аддаць падзяку спонсарам мерапрыемства: Прыватнаму унітарнаму транспартна-экспідыцыйнаму прадпрыемству «СеВаШтранс» і яго дырэктару Шурубейка Дзянісу Васільевічу, а таксама індывідуальнаму прадпрымальніку Гумянка Аляксандру Пятровічу.

         Памятайце, дарагія чытачы, аб неабходнасці выканнаня правілаў дарожнага руха. А калі не верыце – спытайце аб гэтым юных інспектараў з сярэдніх навучальных устаноў нашага раёна.

03.06.2020

Оздоровительный лагерь "Калейдоскоп"

Лето - самая желанная пора всех детей. Возможность отдохнуть, обрести новых друзей, принять участие в различных конкурсах предоставляется всем воспитанникам оздоровительного лагеря "Калейдоскоп", который с 3 июня начал свою работу на базе центра.раскрыть » / « свернуть
26.03.2020

Безопасные каникулы.

раскрыть » / « свернуть
17.03.2020

Акция "Час Земли"

Акция «Час Земли» пройдет 28 марта 2020 года с 20.30 до 21.30.раскрыть » / « свернуть