Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.05.2019

Заключны этап "Радавода"

“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…” Ніякае багацце людзей не можа быць даражэйшым за іх родную мову, а таксама песні, танцы, абрады, рамёствы і бабуліны стравы. Трэба памятаць, дзе ты нарадзіўся і вырас, памятаць сваю малую Радзіму. Менавіта з мэтай аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыццяўлення дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі не першы раз ладзіцца адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” .

Чарговы, ужо сёмы, адбыўся 17-18 мая 2019 года ў г.Пружаны. Прынялі ўдзел у фестывалі і навучэнцы ўстаноў адукацыі нашага раёна. Арганізатарамі ж галоўнага фальклорнага свята вобласці з’явіліся Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай  творчасці”.

Навучэнцы, калектывы народнай творчасці, гурты, ансамблі, індывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, выканаўцы народных побытавых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйнай кухні паказалі вынікі двухгадовых пошукаў, экспедыцый, працы па вывучэнню і перайманню традыцыйнага фальклору сваёй мясцовасці. Каб трапіць на свята фальклору, неабходна было падрыхтаваць самабытны матэрыял свайго рэгіёну. Таксама ўдзел у фестывалі прынялі запрошаныя замежныя госці з Польшчы, Сербіі і Расіі, якія паказвалі асаблівасці традыцыйнай культуры сваіх народаў.

Пасля афіцыйнага адкрыцця фестываля, адбылося ўрачыстае шэсце ўдзельнікаў да галоўнай гістарычнай каштоўнасці Пружанаў – парка і палаца Швыкоўскіх, дзе разгарнулася буйная творчая пляцоўка Горада Майстроў. У палацы у гэты час адбывалася абласная дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя, а на канцэртных пляцоўках горада лепшыя калектывы вобласці паказвалі свае творчыя фальклорныя знаходкі. На галоўнай ж пляцоўцы свята разгарнуліся спаборніцтвы пар-выканаўцаў побытавых танцаў і адбыўся гала-канцэрт на якім гледачоў уразілі фальклорныя выступленні юных артыстаў не толькі Брэсцкай вобласці, але ж і гасцей замежжа, усіх пакарылі шыкоўныя кацюмы і яскравыя танцы аматарскага калектыву з Сербіі. Каб трапіць на свята юным танцорам спатрэбілася пераадолець 1 200 кіламетраў і правесці ў дарозе 30 гадзін.

Фестываль працягваўся два дні, і ні дождж, ні маланкі не змаглі яго прыпыніць.

Высокі ўзровень паказалі навучэнцы і іх настаўнікі з Жабінкаўскага раёну, што пацвярджаюць шматлікія дыпломы, якімі журы фестываля ўзнагародзіла нашых фалькларыстыў. Так дыпломам ІІ ступені фестываля II ступені ў намінацыі “Фальклорны тэатр” была ўзнагароджана Яцэвіч Марыя (кіраўнік Грыцук Т.Д.), якая распавяла байку “Пра курачку чубатку”. Дыплом III ступені у намінацыі “Бабуліна кухня” за майстар-класс “Бабуліны ружы да караваю”атрымала Карнялюк Ганна (кіраўнік Луцык С.І.), а ўсе жадаючыя маглі пачаставацца спецыяльна прыгатаванымі нашымі прадстаўнікамі стравамі: тварожнікамі, паляндвіцай, салцісонам, наліснікамі, караваем, бярозавікам і іншымі прысмакамі. У навукова-практычнай канферэнцыі дыпомам ІІ ступені за працу “Драўляны дэкор”была ўзнагароджана Канючка Дар’я (кіраўнік Белавенцава І.А і Ярашчук І.М.). Свае дыпломы, таксама атрымалі Нефедзюк Ілля і Кавалёнак Карына – выканаўцы побатывых танцаў, якіх падрыхтавала Грыцук Т.Д.. А Іоська Міхаіл (кіраўнік Коваль І.М.) быў узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Майстар-класс”, на якім паказаў як робіцца беларускі саламяны капялюш. Стаў пераможцам і атрымаў свае дыпломы калектыў навучэнцаў і педагогаў Жабінкаўскага цэнтра творчасці: дыплом І ступені фестываля за гульневую праграмму “Юрый потішыт”, Грыцук Таццяна Дзмітрыеўна ў неверагоднай гульневай форме прадставіла народныя гульні, танцы, песні і прымаўкі, звязаныя з святам Юр’я, і заваявала сэрцы журы і гледачоў фестываля, якія вельмі зацікавіліся і прынялі непасрэдны ўдзел у праграмме. Таксама дыплом І ступені за непаўторную выставу быў уручаны калектыву Цэнтра творчасці ў намінацыі “Горад майстроў” – адной з лепшых і адметных на фестывалі.

У якасці членаў экспертнага журы фестываля былі запрошаны навукоўцы з УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (г.Мінск) - старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Матыліцкая Наталля Віктараўна,  кандыдат педагагiчных навук, артыст-вакаліст Петухова Наталля Вячаславаўна, метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Крыўко Таццяна Міхайлаўна. Экспертнае журы адзначыла высокі ўзровень фестывалю і запрасіла навучэнцаў да паступлення  ў БДзУКМ, профільныя вузы сталіцы.

Дзякуй усім нашым навучэнцам і педагогам, якія добра падрыхтаваліся і атрымалі свае ўзнагароды. Асаблівы дзякуй кіраўнікам фальклорнага калектыву “Дараносіца” Грыцук Таццяне Дзмітрыеўне і Дырман Наталлі Аляксеўне, а таксама гукааператару Казлову Аляксандру Уладзіміравічу. Хмелеўцы збіраюць песні, абрады, быліны, танцы сваёй мясцовасці, таксама шануюць свая ўнікальную гаворку і перадаюць усё гэта юнаму пакаленню. А юнакі ўжо сваімі заліхвацкімі выступленнямі захапляюць гледачоў і журы розных мерапрыемстваў.

Паважаныя чытачы, любіце, шануйце і захоўвайце свае мясцовыя традыцыі, памятайце свае песні і танцы, гатуйце бабуліны стравы. Гэта самае каштоўнае, што ёсць у нас!

03.06.2020

Оздоровительный лагерь "Калейдоскоп"

Лето - самая желанная пора всех детей. Возможность отдохнуть, обрести новых друзей, принять участие в различных конкурсах предоставляется всем воспитанникам оздоровительного лагеря "Калейдоскоп", который с 3 июня начал свою работу на базе центра.раскрыть » / « свернуть
26.03.2020

Безопасные каникулы.

раскрыть » / « свернуть
17.03.2020

Акция "Час Земли"

Акция «Час Земли» пройдет 28 марта 2020 года с 20.30 до 21.30.раскрыть » / « свернуть