Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.09.2019

"Абапал ракі ў абодва бакі"

Турыстычны паход з начоўкай здзейснілі навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Турызм і спартыўнае арыентаванне".

За 2 дні (14 і 15 верасня) хлопцы з кіраўніком (педагог Пацай А.І.) прайшлі каля 25 кіламетраў.

Пачаўся паход з агульнага збору ў Цэнтры творчасці. Затым удзельнікі паходу, праз краму, пачалі свой шлях. Спачатку быў пройдзены Здзітаўскі лес, былая вёска Здзітава. Далейшы шлях ляжаў уздоўж р. Мухавец. Дзе праз лес, дзе полем мужна шпацыравалі навучэнцы. Нават адрэзкі шляха праз хмызнякі не маглі іх спыніць.

У першы дзень было пройдзена каля 11 кіламетраў. Станавацца лагерам турысты пачалі каля 15 гадзіны. Былі пастаўлены намёты, разпалена вогнішча, пачала гатавацца ежа. Па ваду хадзілі на хутар, да калодзежа.

Пасля пастаноўкі лагера пачаўся вольны час. Хлопцы гулялі ў мяч, у хованкі.

Бліжэй да вечара была праведзена трэніроўка па наладжванню пераправы. Турысты працавалі з вяроўкай, карабінамі. Вязалі адмысловыя вузлы.

Пасля вячэры была дана каманда "адбой".

Ранкам лагер быў хутка сабраны. Усё смецце вакол лагера турысты сабралі ў мяшкі, якія праз 20 хвілін выкінулі ў сметнік на тэрыторыі санаторыя Буг (менавіта праз гідравузел "Залуззе" да санаторыя ляжаў далейшы шлях навучэнцаў).

Ад санаторыя ўздоўж ракі Мухавец бег накірунак дамоў. Другі бок ракі быў малалюдным але вельмі маляўнічым. Краявіды гэтага берага ракі сапраўды спадабаліся ўсім удзельнікам паходу.

Нягледзечы на тое, што шлях дамоў быў даўжэй (амаль 13 кіламетраў) прайшлі яго турысты хутчэй ажно на 1 гадзіну, чым за дзень да гэтага.

Праходзячы праз в.Шчэглікі і мост праз Мухавец дамоў хлопцы пачыналі запавольваць свой рух. Відаць не хацелася, каб паход скончваўся. Таму апошні перапынак быў зроблены менавіта на масту. Аддуль да Цэнтра і па дамах. А дома салодкае адчуванне таго, што быў здейснены першы сапраўдны паход, грэла душу яшчэ некалькі дзён. І, зразумела, боль у мышцах ног і плячах таксама не даваў забыць аб гэтым =)

Больш фота па спасылцы

03.06.2020

Оздоровительный лагерь "Калейдоскоп"

Лето - самая желанная пора всех детей. Возможность отдохнуть, обрести новых друзей, принять участие в различных конкурсах предоставляется всем воспитанникам оздоровительного лагеря "Калейдоскоп", который с 3 июня начал свою работу на базе центра.раскрыть » / « свернуть
26.03.2020

Безопасные каникулы.

раскрыть » / « свернуть
17.03.2020

Акция "Час Земли"

Акция «Час Земли» пройдет 28 марта 2020 года с 20.30 до 21.30.раскрыть » / « свернуть